Праваабаронца Алена Маслюкова – гераіня міжнароднай фотавыставы “Партрэты сілы”
У 2020 годзе Фонд Дамоў правоў чалавека зладзіў фотаконкурс, прысвечаны жанчынам-праваабаронцам. Фатограф Дар’я Сапранецкая працавала з абранай спецыяльным журы праваабаронцай з Беларусі. Ёй стала сябра “Вясны” і экалагічная актывістка Алена Маслюкова.