Рэха трагедыі: «Пасля Чарнобыля ў Мінску на кожным гадзінніку паказвалі час, тэмпературу і радыяцыйны фон. І там заўсёды была норма»
Малдаўскае чырвонае віно па 98 капеек выводзіць радыяцыю — такі міф быў папулярны ў моладзі 1986 года. Чым яшчэ засталася катастрофа ў памяці людзей, і якая тут роля грамадскіх навук? Адказ шукалі на круглым стале «Што далі і што могуць даць грамадскія навукі для разумення Чарнобыльскай катастрофы?», што прайшоў 6 красавіка ў Мінску.