Беларуская куратарка і мастакі дапамагаюць WWF Polska выратаваць зямлю на Падляшшы
Міжнародны мастацкі праект, які аб’ядноўвае экалогію і культуру, адкрываецца ў Варшаве. Прымеркаваны да 25-годдзя Фундацыі WWF Polska, якая займаецца аховай дзікай прыроды, ён злучыць аўкцыён у доме DESA Unicum і выставу ў галерэі BWA Warszawa.