У свеце вядома каля 2000 відаў багамолавых, большасць якіх распаўсюджаны ў тропіках і субтропіках. Толькі некаторыя віды заходзяць за межы субтропікаў і насяляюць пустыні або стэпы. Найбольш шырока вядомы з іх — звычайны багамол (Mantis religiosa), у Еўропе распаўсюджаны пераважна на поўдні кантыненту, але з пачаткам гэтага стагоддзя насякомыя пачалі прасоўвацца на поўнач і сустракаюцца ўсё часцей і ў Беларусі. Аднак наколькі нам вядома, усе мінулыя знаходкі — гэта дарослыя насякомыя, якія добра лятаюць. Таму дагэтуль прамых доказаў таго, што від размнажаецца менавіта на нашай тэрыторыі, не