У Беларусі не існуе закону, які б абараняў правы жывёл. Ды й культура стасункаў з гадаванцамі, на жаль, не на высокім узроўні. Асабліва адчуваецца гэта, калі прагортваеш валанцёрскія суполкі і выхопліваеш з іх паведамленні пра сабак, ад якіх пазбаўляюцца гаспадары з прычыны: "не справіліся", "не разлічылі сілы", "не хапае часу". Прычым парода і паходжанне жывёлы зусім не мае значэння.