Фотарэпартаж: «Жывая бібліятэка» ў «Гадзіну Зямлі»: пра што распавядалі «кнігі» сваім чытачам
Фармат «Жывой бібліятэкі» зусім не новы для еўрапейскіх краін, у Беларусі ж гэта з'ява толькі набірае абароты. А як інакш можна пазбавіцца ад сваіх стэрэатыпаў і звычкі навешвання «ярлыкоў», як толькі не праз уласную сустрэчу з чалавекам і размову сам на сам.