«Гадзіна Зямлі» на Шаркаўшчыне выявіла эканесвядомых бацькоў
Сусветную акцыю «Гадзіна Зямлі» на Шаркаўшчыне стараліся падтрымаць і дзяржаўныя арганізацыі, і прыватныя ініцыятывы. Не засталася ў баку і Лужкоўская сярэдняя школа, дзе экалагічнае выхаванне вучняў з’яўляецца прыярытэтным накірункам. У «Гадзіну Зямлі» ў гэтай навучальнай установе з падачы Шаркаўшчынскага раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму прайшоў невялікі эксперымент. Ён стаў лакмусавай паперкай экалагічнай свядомасці простых беларусаў.