Юрысты "Экадому" намераны накіраваць зварот у Мінлясгас і Парламент па ўнясенню змен у новую рэдакцыю Ляснога кодэксу
Не так даўно стала вядома пра ўнясенне істотных змяненняў у новую рэдакцыю Ляснога кодэксу Рэспублікі Беларусь. Як паведамляе сайт "Беларускай лясной газеты", змены датычацца дзялення лясоў на групы, а менавіта адмена такога дзялення. Замест гэтага прапаноўваецца класіфікаваць іх па катэгорыях.