Горад — жывы арганізм, які змяняе свой выгляд, матэрыяльнае напаўненне згодна жаданню горадабудаўнікоў, патрабаванням часу і модным тэндэнцыям. Але не толькі ў кожным горадзе, але і вёсцы ці мястэчку можна знайсці ўнікальныя месцы, якім атрымоўваецца захавацца нягледзячы на эпохі. Некаторыя з іх становяцца сапраўднымі культавымі пляцоўкамі, месцамі сустрэч і абрастаюць легендамі. Менавіта пра такія і будзе распавядаць сваім чытачам Зялёны партал разам з каардынатарам кампаніі «Гарадскі Ляснічы» Ігарам Корзунам.