Фінскі экачасопіс назваў пластыкавую ўпакоўку для яек самай непатрэбнай рэччу года
Фінскі экалагічны часопіс Suomen Luonto абвясціў пераможцу прэміі "Найбольш непатрэбная рэч года". Сумніўную ўзнагароду атрымаў пластыкавы кантэйнер для захоўвання яек. Яшчэ ў гэтым конкурсе адзначылі рэкламныя буклеты пошты Фінляндыі. Дзякуючы друкаваным лістоўкам кожны фін штогод атрымлівае паўкіло непатрэбнага смецця.