Барадатыя хлопцы ўзяліся распіярыць жывёл з асаблівасцямі
Не так даўно ў суполцы «Добры Леў» ў Facebook ВКонтакте з'явіўся даволі цікавы і незвычайны рэкламны фотапраект «Барадатыя ў падтрымку Вусатых». Назва кажа сама за сябе! Так, сапраўды, на фотаздымках вы ўбачыце барадатых хлапцоў з жывёламі, што маюць свае асаблівасці. Падрабязнасці Зялёны партал распытаў у аўтара ідэі Варвары Кулаевай.