Белавежская пушча запрашае валанцёраў лічыць дзікіх жывёлаў
У ахвотных даведацца больш пра жыццё дзікай прыроды ёсць магчымасць далучыцца да прыродаахоўнага праекта ў Белавежскай пушчы. Валанцёры разам з навукоўцамі будуць лічыць колькасць ваўкоў і рысяў у запаведным месцы, фатаграфаваць дзікія і некранутыя месцы, атрымаюць вопыт жыцця ў дзікіх умовах.