У райцэнтры машына збіла двух сабак: выпадковасць ці новы спосаб знішчэння?
На пачатку лютага шэрая «Волга» збіла ў цэнтры Ушачаў двух сабак і, не збаўляючы хуткасці, рушыла далей. Адзін дабраўся да парку, дзе неўзабаве памёр. Іншы застаўся ляжаць на дарозе. За перадсмяротнымі пакутамі сабакі з ашыйнікам назіралі мінакі, гандляры рынку, самыя неабыякавыя імкнуліся дапамагчы.