Восеньская акцыя «Зробім!»: дзе ў Мінску стала чысцей
1 кастрычніка Беларусь зноў ахапіла ліхаманка валанцёрскіх уборак, якія праходзяць у межах акцыі «Зробім!». Можа, яны аказаліся і не такімі масавымі, як вясной, але дакладна прайшлі з добрым настроем і ў сонечнае надвор'е. Зялёны партал сабраў невялікую справаздачу пра тое, што і дзе прыбіралі гараджане ў Мінску.