Навагодні і калядны дэкор hand-made: спіс розных майстар-класаў у Гродне
Калі вы не аматар перадкаляднага шопінгу, а падарункі і дэкор дзесьці знайсці трэба, прапануем усе гэтыя рэчы зрабіць уласнаручна. Гродзенскі Зялёны партал падрыхтаваў расклад майстар-класаў у Гродне, падчас якіх розныя майстры будуць вучыць рабіць калядныя паштоўкі, дэкор святочнага стала, цацкі на елку, калядны вяночак. Сёлета ў горадзе запланавана досыць шмат такіх майстэрняў, таму можна сабе абраць штосьці пад свой густ. Дадавайце ў свае малескіны!