Урбаніст Андрэй Карпека: Змяніць якасць прасторы гарадскіх спальных раёнаў цалкам рэальна
Спальныя раёны – з’ява мадэрнісцкая. У Беларусі яны з’явіліся ў адказ на пасляваенную паскораную ўрбанізацыю і індустрыялізацыю, падчас якой у гарадах імкліва будаваліся фабрыкі і заводы. Першапачаткова спальнікі і будаваліся каля іх: спальныя раёны павінны былі абслугоўваць заводы і змяшчаць у сябе працоўную сілу. З развіццём грамадскага транспарту спальнікі пачалі з’яўляцца на большай адлегласці ад такіх аб’ектаў, што стварыла новыя праблемы. Гарадзенскія спальныя раёны не могуць пахваліцца ані асаблівым эстэтычным выглядам, ані ўтульнасцю. Дык якія крытэры вызначаюць камфортнасць спальных