Кожная вясна прыносіць не толькі радасць аднаўлення прыроды, але і страшэныя наступствы традыцыйных палаў травы. І нягледзячы на папярэджанні Міністэрства надзвычайных сітуацый пра небяспеку некантралюемых выпалаў травы, адміністратыўную адказнасць у выглядзе штрафа і смяротныя выпадкі, падаецца, гэту звычку з нашага чалавека не выбіць ніяк.