У Полацку прэзентавалі экалагічныя праекты Еўрасаюза
У апошнія майскія выхадныя Полацк святкаваў 1154 год ад першай летапіснай згадкі. У горадзе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх — імпрэза пад назвай «Зялёная эканоміка як беларускі культурны код». Падчас яе адбылася прэзентацыя экалагічных праектаў, якія рэалізуюцца ў Беларусі пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.