Буслы пачалі вяртацца на Гродзеншчыну пасля Міжнароднага жаночага дня
Першыя буслы былі заўважаны на тэрыторыі Беларусі на мінулым тыдні – адразу пасля сакавіцкага жаночага свята. Пад Мінскам зафіксавалі першага бусла 9 сакавіка, а 11–12 сакавіка ў поле зроку назіральнікаў трапілі і буслы Гродзенскай вобласці.
