Экамэбля, экаежа, экатранспарт і экасвядомыя людзі — на велапікніку ў Полацку
На Тыдні мабільнасці для палачан зладзілі адно з самых маштабных мерапрыемстваў — гарадскі велапікнік. Ён адбыўся ў парку ля Кургана Бессмяротнасці па завяршэнні велапрабега паміж Полацкам і Наваполацкам. Свята атрымалася ў стылі «эка»: тут былі экамэбля, экаежа, экатранспарт, а галоўнае — экасвядомыя людзі.