Дзікія суседзі. Чаму лосі і дзікі прыходзяць у гарады і ці можна з гэтым нешта зрабіць?
Ад вясковых жыхароў Беларусі даводзіцца чуць, што сустрэць дзіка ў прыродзе – даволі небяспечна. Гэта жывёла можа быць агрэсіўнай і непрадказальнай – асабліва, калі гэта самка з парасятамі. Аднак апошнім часам дзікі сталі прыходзіць у гарады ды нават падыходзіць блізка да людзей.