Месца, где кошкі дапамагаюць людзям: першы цэнтр фелінатэрапіі для пацярпелых ад вайны ствараюць ва Украіне
У Ірпені Кіеўскай вобласці адкрыюць першы ва Украіне цэнтр фелінатэрапіі, дзе будуць выкарыстоўвацца метады псіхаэмацыйнай падтрымкі праз узаемадзеянне з катамі і прафесійнымі псіхолагамі. Гэта прастора для дарослых і дзяцей, якія перажылі траўматычны досвед, страту блізкіх або былі вымушаныя пакінуць свае дамы праз вайну.