11.09.2018 / 12:09

Севастопальскі парк адзін з немшматлікіх паркаў сталіцы, які сваім выглядзе падобны на лес, хоць і знаходзіцца побач з Лагойскім трактам і прыватным сектарам, які мае ўсе шанцы перарасці ў шматпавярховы жылы квартал.

План дэтальнага планавання для зялёнай тэрыторыі раёна зацверджаны, а вось яго рэалізацыі зацягваецца. Між тым нядаўна стала вядома пра намер узвесці ў парку культавы аб'ект, што катэгарычна не задавальняе мясцовых жыхароў.

"Жыхары Першамайскага раёна неабыякавыя да лёсу свайго раёна і самі прымаюць актызны ўдзел у яго фарміраванні. Ім ужо ўдалося абараніць Севастопальскі парк ад забудовы хімвытворчасці, тэрыторыю ўздоўж Каліноўскага ад забудовы шматпавярхоўкамі. Цяпер жа хочам захаваць Севастопальскі парк ад узвядзення ў ім незразумелых аб'ектаў", — значылася ў іх лісце ў рэдакцыю Зялёнага партала.

Аб'ект, пра які вядзецца гаворка, не адзначыны ні ў зацверджанным плане дэтальнага планавання парка, ні ў Схеме азеленых тэрыторый агульнага карыстання, што не так даўно абмяркоўваліся ва ўсіх раёнах сталіцы.

Зямлю, акрэсленую чырвоным пункцірам, плануюць аддаць пад будаўніцства храма. Фота - Людміла Бяляева-Гундорына
Зямлю, акрэсленую чырвоным пункцірам, плануюць аддаць пад будаўніцства храма. Фота - Людміла Бяляева-Гундорына

Як паведамляюць мясцовыя жыхары, заказчыкам аб'екта выступае рэлігійная абшчына старавернай цаквы "Стараправаслаўны прыход у гонар архангела Міхаіла і іншых святых нябесных сіл бясплотных". Узвесці яе плануюць не так далёка ад ужо існуючага праваслаўнага храма, на ўчастку запраектаванай лыжна-ролернай трасы.

"У 2008 годзе Мінгарвыканкамам быў зацверджаны план дэтальнага планавання (ПДП) Севастопальскага парка. З усёй той разнастайнасці, што прадугледжана ім для развіцця зялёнай зоны, у першую чаргу пачалі будаваць комплекст грамадскага харчавання па баку Лагойскага тракта, высекшы пад яго некалькі дзесяткаў дрэваў. Хаця гэты аб'ект не з'яўляецца прыярытэтным для тэрыторыі і людзей, — падкрэслівае мясцовая жыхарка. — І ў цэлым я супраць парушэння заканадаўства".

Між тым артыкул 2 Закона "Аб архітэктурнай дзейнасці" не дапускае будаўніцтва аб'ектаў, якія не абазначаны ў плане дэтальнай планіроўкі.

Існуюць і рэгламенты генплана, згодна з якімі тэрыторыя Севастопальскага парка аднесеная да ландшафтна-рэкрэацыйных, на якіх забаронена ўзвядзенне культавых аб'ектаў, да якіх адносяцца храмы і прыходы.

Аднак у заканадаўстве існуе магчымасць на этапе распрацоўкі горадабудаўнічага плана ўнесці змяненні ў функцыянальнае занаванне тэрыторыі і адпаведна ўпісаць туды размяшчэнне таго ці іншага аб'екта.

"План дэтальнага планавання парка ўжо зацверджаны і ніякай культавай установы ім не прадугледжана. Відавочна, што адміністрацыя будзе намагацца правесці грамадскія абмеркаванні па ўнясенні змяненняў у ПДП у частцы заніравання  тэрыторыі, што дазволіць ўпісаць такога кшталту аб'ект. Аднак усяму гэтаму працэсу папярэднічае збор меркаванняў грамадзян пра магчымасці ўнясення змяненняў", — тлумачыць жыхарка Першамайскага раёна. 

Згодна з інфармацыяй, размешчанай на сайце адміністрацыі Першамайскага раёна, з распрацаваным архітэктурным праектам мяркуемага будаўніцтва можна пазнаёміцца з 10 па 24 верасня бягучага года ў ЖЭУ №2 па вуліцы Славінскага, 45 і ЖЭУ №7 па вуліцы Наўгародскай, 7.

Меркаванні ж неабходна накіроўваць у пісьмовым выглядзе ў гэтыя ж установы ці ў кабінет 306 адміністрацыі раёна, якая знаходзіцца на завулку К. Чорнага, 5, альбо на электронную пошту:  perv.arhit@minsk.gov.by.

"Мы намераныя збіраць подпісы сярод мясцовых супраць узвядзення дадзенага аб'екта. У інтарэсах жыхароў захаваць мікрараён Зялёны луг сапраўды зялёным. Севастопальскі парк — знакавае месца для жыхароў Першамайскага раёна і мясцовыя трасуцца за кожнае дрэва ў ім. А падобны аб'ект ніякім чынам не паспрыяе паляпшэнню жыцця людзей. Хутчэй неабходным бачыцца рэалізацыя тых спартыўных пляцовак, што прадугледжаны планам дэтальнага планавання. А калі нам раптам прапануюць замест участка лыжа-ролернай трасы — культавы аб'ект, думаю большасць будзе супраць", — кажа жыхарка.

Автор:
Фотограф:
wikipedia.org, tut.by, onliner.by
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость