12.10.2017 / 10:10

Тэма праследу экалагічных актывістаў набывае асаблівую актуальнасць у наш час. Па словах Марыны Дубінай, дырэктаркі грамадскага аб'яднання ''Экадом'', ціск на людзей, якія змагаюцца за права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе можа мець розныя формы і весціся ад розных суб'ектаў.

Глабалізацыя падарыла чалавецтву не толькі цывілізацыйную карысць, але і экалагічныя наступствы ад хутка развіваючыхся індустрый і вытворчасцяў. Барацьба за прыродныя рэсурсы, карысныя выкапні – мае сусветны маштаб.

rehanahmad.wordpress.com
rehanahmad.wordpress.com

І найчасцей ахвярамі гэтай ''вайны'' становяцца карэннае насельніцтва і наваколле. Як прыклад, знішчэнне трапічных лясоў пад палі для сельскагаспадарчых культур і выпас рагатай жывёлы на Амазонцы, забруджванне рэк у краінах трэцяга свету.

Згодна дадзеным Сусветнага цэнтра краін трэцяга свету па кіраванні воднымі рэсурсамі, ля трох мільярдаў чалавек на сёння спажываюць ваду сумнеўнай якасці. Толькі ў Індыі ў 2013 годзе палова рэк краіны з 445 забруджанны бактэрыямі кішэчнай палачкі, а шкодымі рэчывамі, як нітраты, фталаты, пестыцыды і цяжкія металы і таго болей водных рэсурсаў.

favim.com
favim.com

Нярэдка пад ціскам карпарацый і праз карупцыйныя схемы улады самі аддаюць пад забудову, высечку ці любую іншую гаспадарчую дзейнасць надзелы зямлі, дазваляючы поўнае знішчэнне навакольнага асяроддзя. Вядома, што пры гэтым інтарэсы і меркаванні мясцовага насельніцтва не ўлічваюцца зусім.

Аднак знаходзяцца тыя, хто адмаўляецца мірыцца з такім становішчам спраў і ідзе супраць усталяванай сістэма.

''У адпаведнасці з Орхускай канвенцыяй любы чалавек, грамадзянін можа патрабаваць рэалізацыі сваіх экалагічных правоў. Дзяржава абавязана недупаскаць прыцяснення ці праследаванне гэтых людзей. Але на справе мы бачым іншую карціну'', – распавядае дырэктарка грамадскага аб'яднання ''Экадом'' Марына Дубіна.

На жаль, у свеце ўжо зафіксавана не мала выпадкаў, калі экалагічных актывістаў ці людзей,  якія маюць  актыўную пазіцыю ў барацьбе за права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, ''ліквідуюць''.

У Мексіцы быў забіты лідар карэнных народаў і супраціўнік незаконных высечак Ісадро Балдэнэгра Лопэс. У Бразіліі, у штаце Мараньао адбыўся ўзброены канфлікт паміж фермерамі і карэннымі жыхарамі, у выніку якога дзясяткі чалавек трапілі ў бальніцу. З пачатку года выпадкі нападзення і забойстваў актывістаў зафіксаваныя ў Калумбіі, Гандурасе, Мексіцы і іншых краінах.

У 2016 годзе ў Гандурасе была забіта Берта Касерес за супраціў будаўніцтву гідраэлектрастанцыі Агуа-Зарка на рацэ Гуалкарке. Да гэтага часу яе дачцэ Лауры і сыну Зуніга пагражаюць, на апошняга здзейснена спроба ўзброенага нападзення.

Адказнасць за выкананне смяротных прысудаў, як мінімум за 43 забойствы, нясуць міліцыя (33 выпадкі) і ваенныя (10 выпадкаў). Прыватныя асобы, спецыяльныя ахоўнікі і кілеры здзейснілі 52 забойствы. Вядома, што знайсці іх і арыштаваць бывае крайне складана.

Сёлета напярэдадні сустрэчы бакоў Орхускай канвенцыі ў сетцы з'явіўся тэматычны сайт stop-persecution.org, на якім сабраны гісторыі і факты праследу экалагічных актывістаў ў краінах Еўропы і ВЕКЦА. Праект рэалізуецца беларускай НДА ''Экадом'' ў партнёрстве з чэшскімі калегамі арганізацыяй ''Аrnika''.

''Тэма праследу актывістаў стала адной з галоўных на сустрэчы бакоў Орхускай канвенцыі ў Чарнагорыі. Ёй было прысвечана шмат увагі, у тым ліку, быў праведзены шэраг тэматычных мерапрыемстваў. Сваю занепакоенасць сітуацыяй прыцяснення і праследу актывістаў выказвалі не толькі НДА, але і удзельнікі сустрэчы'', – падкрэслівае Марына Дубіна.

Такім чынам і ўзнікла ідэя стварэння платформы, з дапамогай якой стала магчымым актуалізаваць тэму сярод шырокага кола людзей, паказаць разнастайнасць метадаў і механізмаў, якія выкарыстоўваюцца для ўціску, а таксама геаграфію здарэнняў.

''Праблема існуе не толькі ў краінах былога Савецкага саюзу, але і ў краінах Еўропы, Усходу, Лацінскай Амерыкі, ЗША. Выключэнняў няма! Асабліва гэта відавочна ў праектах, дзе закрануты палітычныя інтарэсы ці рэалізацыя адбываецца з удзелам вялікіх кампаній і карпарацый, інвістыцыйных укладанняў'', – кажа Марына.

Формы праследу могуць быць рознымі: ад арыштаў да дэзінфармацыі, калі пра людзей наўмысна распаўсюджваюцца непраўдзівыя факты, запужвання ці фізічнай  расправы, а таксама псіхалагічнага ўціску праз родных і блізкіх, абмежаванне ў працоўнай дзейнасці ці вучобе.

Сайт з'яўляецца адкрытым для ўсіх і пра факт праследу могуць паведаміць як самі актывісты, так і арганізацыі, якія валодаюць інфармацыяй, запоўніўшы анкету. А вось ці будуць апублічаны гэтыя факты павінны вырашыць сам пацярпелы. Аднак Марына ўпэўнена, што праз галоснасць можна дабіцца абароны правоў актывістаў праз існуючыя міжнародныя і прававыя механізмы.

''У залежнасці ад краіны механізмамі могуць быць разнастайныя канвенцыі, якія тая ці іншая дзяржава ратыфікавала. Напрыклад, механізмы Савету Еўропы. Але вось наша краіна не ўваходзіць у яго, затое з'яўляецца бокам Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Такім чынам, актывісты могуць звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека.

У сваю чаргу мы апілюем і стараемся выкарыстоўваць механізмы Орхускай канвенцыі. І дзякуючы рашэнню, якое было прынята па Беларусі, у наступным перыядзе будзе разглядацца магчымасць стварэння механізма ці органа хуткага рэагавання на выпадак праследу экалагічных актывістаў'', – зазначае Марына.

На сённяшні дзень механізм мае выгляд звычайнай працэдуры скаргі: актывісты падаюць яе і ад моманту разгляду, прыняцця да зацвярджэння праходзіць тры, а цяпер ужо і чатыры гады. Зразумела, што механізмы абароны чалавека пры такіх умовах зусім неэфектыўны.

''Актывіст можа быць закратамі ці падвяргацца ўціску, у тым ліку з пагрозамі для жыцця. Таму ў рамках Орхускай канвенцыі, якая якраз з'яўляецца спецыялізаванай для экаактывістаў і  экалагістаў, будзе разглядацца пытынне паляпшэння іх становішча і магчымасці абароны сваіх правоў'', – сцвярджае Марына Дубіна.

Автор:
Фотограф:
www.thisiscolossal.com
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость