17.12.2018 / 12:12

У трэці раз у Беларусі абяруць маладых і актыўных прадстаўнікоў грамадскасці на ўрачыстай прэміі Rada Awards. За дзве намінацыі аб'яўлена народнае галасаванне — "Вечны рухавік у моладзевым сектары" і "Прыз глядацкіх сімпатый". Падтрымайма экалагістаў_к!

Сярод мноства цікавых, карысных і актуальных ініцыятыў прадстаўлены таксама некалькі экалагічных і каляэкалагічных праектаў і кампаній, што намагаюцца зрабіць свет вакол нас лепшым, цікавейшым, чысцейшым і больш справядлівым.

 

Ігар Корзун і кампанія "Гарадскі Ляснічы"

Кампанія "Гарадскі Ляснічы" узнікла ў асяродку таварыства "Зялёная сетка" ў працяг кампаніі "Захавай дрэва". Ідэйным натхняльнікам яе стаў Ігар Корзун.

Намаганнямі каардынатара і актывістаў_ак кампаніі ў людзей з'явілася магчымасць адчуць каштоўнасны змест гарадскіх зялёных насаджэнняў, іх значэнне і разнастайнасць у гістарычным зрэзе развіцця гарадской прасторы. А таксама паглядзець і пазнаёміцца з нязведанай сталіцай праз вялікі гарадскі марафон, і з незвычайным, зусім неваенным Брэстам праз аднайменны марафон для гэтага горада.

Любім нашыя дрэвы і падтрымліваем Гарадскога Ляснічага!

Ігар Корзун прадстаўлены ў намінацыі "Вечны рухавік у моладзевым сектары". Прагаласаваць можна па спасылцы.

 

Кампанія "Стоп Е-40"

Міжнародная кампанія "Стоп Е-40" з'яўляецца водгукам на намер трох краін — Польшчы, Беларусі і Украіны, пабудаваць водны шлях, які б спалучаў Балтыйскае і Чорныя мары. Па задуме шлях мусіць закрануць рэгі: Буг, Прыпяць і Дняпро.

Беларускія эколагі ўпэўненыя, што такога кшталту транспартны шлях не толькі немэтазгодны з пункту гледжання фінансаў, у першую чаргу ён пагражае ўнікальнай і непаўторнай палесскай прыродзе і яе экасістэмам.

Кампанія рэалізуецца сіламі двуг грамадскіх арганізацый — "Багна" і "Ахова птушак Бацькаўшычыны". Экалагічную кааліцыю па пытаннях будаўніцтва воднага шляха Е-40 таксама склалі: грамадскае аб'яднанне "Экадом", таварыства "Зялёная сетка", установа "Цэнтр экалагічных рашэнняў", фонд "За чыстую Прыпяць" і грамадская арганізацыя "Час Зямлі".

Клапоцімся пра чароўную беларускую прыроду і галасуем за "Стоп Е-40"!

Кампанія прадстаўлена ў намінацыі "Прыз глядацкіх сімпатый". Прагаласаваць можна па спасылцы.

 

Фестываль дакументальнага экалагічнага кіно "Планетарый"

У 2018 годзе фестывалю споўнілася два гады. І ён ужо паспеў палюбіцца сталічнаму гледачу, як рупар якаснага, прыгожага, натхняльнага і зусім несумнага кіно пра дзівосны свет прыроды, пра праблемы і катастрофы наваколля, што здараюцца праз дзенасць чалавека.

У сыходзячым годзе "Планетарый" атрымаў як глядасцкую падтрымку, так і парнёрскую, што дазволіла зрабіць яго больш маштабным і ўстойлівым.

Чакаем новых праглядаў і сустрэч у кінатэатрах, галасуем за "Планетарый"!

Кінафестываль прадстаўлены ў намінацыі "Прыз глядацкіх сімпатый". Прагаласаваць можна па спасылцы.

 

ZeroWaste мапа

Ужо мала правільна сартыраваць адходы і збіраць другасныя матэрыяльныя рэсурсы. Надышоў час папроста скарачаць утварэнне непатрэбнага смецця. Менавіта з гэтай мэтай была створана ZeroWaste мапа — як гайд па месцах, якія дазваляюць мінчанам пакінуць найменшы экалагічны след.

Праект мапы рэалізецца ўстановай "Цэнтр экалагічных рашэнняў".

Думаем пра сваё заўтра і падтрымліваем ZeroWaste мапу!

Праект прадстаўлены ў намінацыі "Прыз глядацкіх сімпатый". Прагаласаваць можна па спасылцы.

 

Друкарскі кааператыў "Лістоўка"

Гэта выдатны прыклад працоўнага калектыва, што падтрымлівае і прасоўвае ў сваёй дзейнасці гарызантальныя адносіны - калі кожны супрацоўнік_ца роўныя ў сваіх пазіцыях і маюць права аднолькава ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў.

Да ўсяго, у кааператыве са старта вельмі сур'ёзна паставіліся да пытанняў аховы навакольнага асяроддзя і змяншэння экалагічнага следу ад  сваёй дзейнасці - праз выкарыстанне выключна сертыфікаванай і другаснаперапрацаванай паперы.

Разумеем, што робім і падтрымліваем Лістоўку.

Кааператыў прадстаўлены ў намінацыі "Прыз глядацкіх сімпатый". Прагаласаваць можна па спасылцы.

 

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость