Як правільна зрабіць домік для птушак? Фотамастак Валерый Кавалёнак даў майстар-клас шаркаўшчынскім дзецям
Вырашыць кватэрнае пытанне калі не для сябе, дык хоць для птушак можа кожны ахвотны. Тым больш што стаіць яно вельмі востра: у прыродзе вясна. Вынікам будзе магчымасць мець побач удзячнага працавітага суседа і аб’ект для назірання. А трэба для гэтага толькі крышку будаўнічага матэрыялу і жаданне. Як правільна будаваць гняздоўі, дзе і як іх размяшчаць, расказваў і паказваў вучням Лужкаўскай сярэдняй школы сябра грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Валерый Кавалёнак.