Якуб Колас і Янка Купала жылі цераз рэчку, але з-за гатэля «Кемпінскі» з аднаго месца ўжо не ўбачыш другое, як і панараму праспекта. Як змяняецца горад праз забудову водна-зялёнага дыяметру, за што варта пахваліць савецкіх архітэктараў, і ў чым адвечная сувязь беларусаў і іх вадаёмаў, у межах інфармацыйнай кампаніі Зялёнаму парталу расказвае Глеб Лабадзенка, журналіст і вядоўца курсаў «Мова нанова» — адных з нешматлікіх папулярных курсаў беларускай мовы ў краіне.