Echoes of Chornobyl — дабрачынны рэйв 24 красавіка з удзелам беларускіх лайв-артыстаў на скрыжаванні электроннай музыкі і візуальнага мастацтва, прысвечаны памяці Чарнобыльскай катастрофы і яе доўгатэрміновым наступствам.

Праз жывую электронную музыку і візуальныя вобразы праект стварае прастору, дзе гук становіцца інструментам асэнсавання, а танцпол — месцам калектыўнага перажывання і рэфлексіі.

Экалагічны квіз для дзяцей 7–10 гадоў на беларускай мове.

Дзе: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры, Vilniaus 20.

Умовы: уваход вольны.

Падзея з’яўляецца часткай кампаніі да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ініцыяванай “Зялёнай сеткай”, Экодомам і Альянсам «Зялёная Беларусь» пры падтрымцы Dialog büro.

Подписаться на