Echoes of Chornobyl — дабрачынны рэйв 24 красавіка з удзелам беларускіх лайв-артыстаў на скрыжаванні электроннай музыкі і візуальнага мастацтва, прысвечаны памяці Чарнобыльскай катастрофы і яе доўгатэрміновым наступствам.
Праз жывую электронную музыку і візуальныя вобразы праект стварае прастору, дзе гук становіцца інструментам асэнсавання, а танцпол — месцам калектыўнага перажывання і рэфлексіі.