Літва таксама выйшла з Атаўскай канвенцыі. А тлумачэнні будуць?
Следам за Латвіяй з Атаўскай канвенцыі выйшла і Літва – у хуткім часе і яна зможа размяшчаць на сваёй тэрыторыі супрацьпяхотныя міны. Але ўцямных тлумачэнняў, як пры гэтым будзе забяспечвацца бяспека мясцовага насельніцтва, я дагэтуль не чула.
