Канцэпт #КотовкаЖиви ў дзеянні: як сквер працягвае набываць новы выгляд
Год таму пра маленькі мінскі сквер Котаўка сярод прыватнага сектара паміж вуліцамі Бяды і Багдановіча даведалася ўся Беларусь. Яго "назва" ледзьве не стала найменнем для ўсіх падобных гарадскіх праблем. І пасля таго, як гарадскія ўлады "перадалі" гэту зялёную зону пад адказнасць актывістаў і мясцовых жыхароў Сельхазпасёлка, Котаўка пачала змяняцца.