Раскапаць Дзітву: Лідчына можа страціць унікальнае міжрэчча
Спустошаныя гектары, знішчаныя краявіды дзікіх мясцінаў, якія былі прыстанкам адным з самых рэдкіх відаў Еўропы, – тое, што можа чакаць праз паўтара дзясяткі гадоў унікальную пойму Дзітвы на Лідчыне.