Навошта патрэбна ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, і як яна дапамагае людзям бараніць свае правы і прыроду
Зялёны партал часта піша пра грамадскія абмеркаванні праектаў, небяспечных для экалагічнага стану. У такіх справах эколагі абапіраюцца на ацэнку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА), і ў спрэчках з інвестарамі гэта бадай што адзіная падмога. Мы знайшлі распрацоўшчыкаў АУНА, якія расказалі, з чаго складаецца гэты дакумент, наколькі ён патрэбны грамадзянам, і чаму трэба прымаць удзел у грамадскіх абмеркаваннях.