Унікальнаму прыроднаму комплексу на Гродзеншчыне пагражае знікненне: фотападарожжа па пойме Дзітвы
Пойма Дзітвы — адно з унікальных і дагэтуль малакранутых месцаў на Лідчыне. Звілістае русла ракі паміж вёскамі Любары, Дзітрыкі і Вялікае Вольжава раздзяляецца, утвараючы шэраг астравоў, памерам ад некалькіх дзясяткаў метраў да некалькіх кіламетраў. На многія з іх трапіць без лодкі немагчыма. Усё гэта утварае разам непаўторны прыродны комплекс, аналагаў якому, па ацэнках адмыслоўцаў, цяжка знайсці не толькі на Гарадзеншчыне, але і ва ўсёй Беларусі.