“Трэба рабіць беларускую прыроду даступнай для розных груп людзей”. Размова з ландшафтнай дызайнеркай пра адвечнае і зялёнае
Сучасныя гарады падмінаюць пад сябе ўсё большыя плошчы, закатваючы зеляніну ў асфальт, змяняючы ландшафты пад свае патрэбы і заціскаючы людзей у бетонныя рамкі жыцця. Не дзіўна, што пры цяперашняй урбанізацыі мы пачынае адчуваць недахоп і важнасць жывых прыродных куткоў.