“Сястра маёй бабулі рабіла выбіванку – брала гільзы ад куляў, белую паперу і прабівала гэтымі гільзамі дзірачкі”. Маладзечанская мастачка расказвае пра выцінанку, пластык і тое, што мы – інвазіўны від
Вольга Бабурына даўно марыла, каб выцінанка стала беларускім брэндам. Цяпер яна ўпэўнена, што дасягнула сваёй мэты, але інтарэс да мастацтва ад гэтага ня зменьшыўся. Зялёны партал паразмаўляў з мастачкай пра яе творчасць і не толькі.