Рэканструкцыя па-беларуску: у Асмалоўцы знеслі будынак, каб пабудаваць з нуля
У красавіку 2015 года прадзюсарскі цэнтр «Спамаш» пачаў будаўніцтва ўласнага культурнага цэнтра. Спачатку планавалася рэканструяваць будынак па вуліцы Камуністычнай, 24 у гістарычнай Асмалоўцы. Варта адзначыць, што сам праект рэканструкцыі моцна выбівацца з агульнага ансамблю раёна: новы будынак будзе чатырохпавярховым, замест ранейшых двух паверхаў і не захавае гістарычнага выгляду.