Нарматыўна-прававыя акты па абароне жывёл існуюць, але міліцыя адмаўляецца іх выконваць
З моманту, калі стала вядома пра чарговае вынясенне законапраекта аб абыходжанні з жывёламі на разгляд у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, зоаабаронцы і грамадскія арганізацыі аднагалосна пачалі заяўляць, што новая рэдакцыя закона ніякім чынам не зменіць безнадзейнага становішча з абаронай жывёл ад жорсткага абыходжання. Нават унесены ў гэтым годзе новы артыкул у Крымінальны кодэкс, які прадугледжвае арышт ці год спраўных работ за жорсткае стаўленне да жывых істот, абсалютна бяздзейны на практыцы.