Talaka.by пра «Тыдзень без пластыка»: «Калі бізнес хоча быць сацыяльна адказным, варта пачынаць са свайго офіса»
Каманда Talaka.by вырашыла далучыцца да акцыі таварыства «Зялёная сетка» «Тыдзень без пластыка» ўсім офісам. На працягу 7 дзён яны збіралі ўсё, што так ці інакш можна аднесці да пластыкавых адходаў. Ці атрымалася ў іх гэта, з якімі цяжкасцямі давялося сутыкнуцца, і якія высновы яны зрабілі па выніках эксперыменту, Зялёнаму парталу расказаў Уладзь Сташкевіч, каардынатар новага напрамку па супрацоўніцтву з НДА і супольнасцямі.