Замест дрэваў і шырокіх ходнікаў – магістраль. Гомель пераўтвараюць у адну вялікую паркоўку (відэа)
Людзей загнаць пад зямлю, у пешаходныя пераходы, дрэвы — вырубіць, затое для аўтаў — прастор. І нічога, што ў гістарычным цэнтры. Пакуль гарады ўсяго свету становяцца ўсё больш камфортнымі для пешаходаў і адпачынку, улады некаторых гарадоў Беларусі выбралі рух у адваротным кірунку.