Мінпрыроды збіралася аслабіць ахову “чырвонакніжных” відаў. Але пакуль думае
На гэтым тыдні ў грамадскую арганізацыю “Ахова птушак Бацькаўшчыны” паступіла інфармацыя аб падрыхтаваных зменах у заканадаўства, якія пагражаюць “чырвонакніжным” відам. Дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі аператыўна сустрэўся з намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага ассяроддзя Аляксандрам Корбутам, які пагадзіўся з некаторымі крытычнымі заўвагамі. Было дамоўлена абмеркаваць іх больш падрабязна ў найбліжэйшы час.