Выхаванне экалагічнай свядомасці: факультатыўна і па-за класам?
Усе добрыя звычкі выхоўваюцца ў дзяцінстве. Прывучыць дзіця паасобна выкідаць паперку і пластыкавы стаканчык прасцей, чым дарослага. Мы паспрабавалі высветліць, ці прывіваюць ў гарадзенскіх школах экалагічныя бытавыя звычкі: берагчы ваду, святло, цяпло і сартаваць смецце.