Справы веласіпедыстаў «Крытычнай масы» за непадпарадкаванне міліцыі адпраўлены на дапрацоўку
Учора ўвечары пачаліся разгляды спраў затрыманых падчас акцыі «Крытычная маса» веласіпедыстаў у судзе Цэнтральнага раёна. З-за заблытанасці і недакладнасці паказанняў сведкаў з боку абвінавачвання дзве першыя справы адправілі на дапрацоўку ў РУУС.