Гарадзенцы пра здаровае харчаванне: абеды бяром з сабой
Усё больш людзей стараюцца весці здаровы лад жыцця. Многія лічаць гэта не проста модай, а закладам здаровага і доўгага жыцця. Шмат увагі аматары ЗЛЖ надаюць харчаванню. Гарадскія кавярні, як мы высветлілі, прапануюць небагаты выбар страваў, якія можна аднесці да здаровага харчавання. Мы вырашылі запытаць у гарадзенцаў, якія дбаюць пра якасную ежу, дзе і як яны абедаюць.