Вольга Барабаншчыкава: «Пры забудове водна-зялёнага дыяметру горад губляе свой шарм»
Пасля Другой сусветнай вайны Мінск пачаў набываць свае асаблівыя рысы і характэрныя толькі для яго прыродна-ландшафтныя формы. Яны сталі асновай знешняга аблічча сталіцы і яе ўнутраным «каркасам». Менавіта гэту ролю ў мегаполісе выконвае водна-зялёны дыяметр — «артэрыя», якая перасякае ўвесь горад з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, зялёная «стужка», што дае мінчанам не толькі неверагодныя прыродныя краявіды і зону для адпачынку, але і з'яўляецца крыніцай чыстага паветра. Апошнія гады, на жаль, даводзіцца назіраць сістэматычнае выманне зялёных тэрыторый з межаў водна-зялёнага дыяметру