«Водна-зялёны дыяметр — гэта не толькі неверагодна прыгожая, але і неабходная частка горадской прасторы. Усе ведаюць, што зеляніна ўзбагачае нас кіслародам. Даволі часта катаюся на веласіпедзе менавіта ў межах дыяметру і так хочацца, каб падобных месцаў у сталіцы было як мага больш», — кажа спявачка і тэлевядучая Вольга Барабаншчыкава.
Разуменне таго, што Мінск губляе ўнікальную зялёную прастору, падштурхоўвае Вольгу падтрымаць людзей, якія гатовы змагацца за дыяметр.
«Я супраць таго, каб будавалася штосьці ў гэтым месцы, бо нельга ўсё «заставіць» дамамі, якія б яны ні былі — прыгожыя ці без аблічча. Водна-зялёны дыяметр — найпрыгажэйшая частка нашага горада, таму мы не можам яе згубіць. Думаю, што будаваць можна і ў многіх іншых месцах», — дадае яна.
Спявачка упэўненая, што па праблеме дыяметру можна знайсці нейкае рашэнне і ўсім зацікаўленым бакам прыйсці да кампрамісу. Гэта дазволіць захаваць зялёныя зоны горада, захаваць яго шарм і прыгажосць.
«Я вяду актыўны вобраз жыцця, у мяне бывае празмерна шмат стасункаў з людзьмі. Таму так важна часам знайсці магчымасць для адзіноты і аб'яднання з прыродай. Пасля прагулак па дыяметры я яшчэ больш люблю наш горад», — дзеліцца Вольга.
- Нагадаем, што з 3 па 11 верасня ў Мінску пройдзе архітэктурны форум, дзе ўздымуць пытанні захавання водна-зялёнага дыяметру. Да ўдзелу ў ім запрашаюць усіх, каму неабыякавы лёс гэтага знакавага ландшафтнага аб'екта сталіцы. Заўтра, 3 верасня, а 14 гадзіне адбудзецца адкрыццё Мінскага архітэктурнага форуму. Прыходзьце!
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
«Колас і Купала жылі цераз рэчку» — Глеб Лабадзенка аб таямніцах водна-зялёнага дыяметру
Піт Паўлаў: «Я сапраўдны фан гэтай воднай сістэмы!»
«У дзяцінстве на водна-зялёным дыяметры мы купаліся і лавілі рыбу…» Успаміны зоркі беларускага року
Святлана Калінкіна: «Жаданне інвестараў будавацца ў цэнтры — гэта дурны густ і карупцыя»
Музыка Лявон Вольскі: «Знішчаючы водна-зялёны дыяметр, з Мінска робяць хаатычна забудаваную Маскву»
Сяргей Харэўскі: «Водна-зялёны дыяметр — гэта галоўная «вуліца» Мінска, яго сімвал!»
В Минске стартовала кампания по спасению водно-зелёного диаметра