У Рэчыцы ад валанцёраў вымагаюць здаць сабак у службу адлову. Жывёлам пагражае забой
У Рэчыцы мясцовыя ўлады патрабуюць ад зоаабаронцаў перадаць сабак з валанцёрскага прытулку у дзяржаўную службу адлову. Валанцёры папярэджваюць, што гэта азначае фактычнае знішчэнне іх падапечных, бо ў камунальнай службе жывёл чакае эўтаназія.