Здаровая вада
Якасная пітная вада неабходная кожнаму з нас. Канешне, мы жывем ва ўмовах цэнтралізаванага водазабеспячэння, і ўся вада праходзіць праз сістэму яе ачысткі. Але ж усе разумеюць, што сістэма гэтая не толькі не вырашае ўсіх праблемаў, але і дадае новых. Напрыклад распаўсюджаны метад хларырвання, канешне, забівае большасць відаў бактэрый, але не ўсе. І сам хлор вельмі шкодны для здароўя. Дадайце да гэтага далёка не ідэальную сістэму ачысткі вады ад металаў і іншых мікраэлементаў, і нашыя трубы, якія дадаюць вадзе іржы, пакуль яна праходзіць шлях ад водазаборніка да нашых кватэраў.