Мінус 70 кг. Гомельскія медыкі ачысцілі набярэжную Любенскага возера ад смецця і далі абяцанне ахоўваць прыроду
Экалагічную акцыю па ўборцы прыбярэжнай паласы правялі супрацоўнікі кафедры медыцынскай біялогіі і генетыкі Гомельскага медуніверсітэта. Да іх далучыліся беларускія гайды і нават некалькі энтузіястаў з ліку выпадковых мінакоў.