Фотарэпартаж: «Рок за Баброў» намякнуў на магчымасць стаць больш экалагічным
У гэтую суботу хтосьці імкнуўся як мага хутчэй пакінуць спякотны горад, а камусьці было прызначана «спатканне» на фестывалі «Рок за Баброў». Ужо не першы год на канцэртнай пляцоўцы на аэрадроме пад Мінскам збіраюцца тысячы людзей, каб паслухаць топавыя гурты з Беларусі, Украіны і Расіі. Аднак на гэты раз асноўны партнёр мерапрыемства — кампанія «Heineken» — пастаралася яшчэ надаць гэтай музычнай падзеі крыху экалагічнасці.